Байдэн абмеркаваў з хаўруснікамі падтрымку Украіны і энэргетычны шантаж РФ
4- 8.09.2022, 21:13
- 5,614
Краіны Захаду паабяцалі прыкласці намаганні для прыцягнення Крамля да адказнасці.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер паразмаўляў з калегамі з Канады, Нямеччыны, Італіі, Японіі, Румыніі, Польшчы і Вялікай Брытаніі, а таксама з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам і прадстаўнікамі Францыі і Еўрапейскай Уніі. Падчас размовы гаворка ішла аб бягучай падтрымцы Украіны, паведамляе Белы дом.
Як гаворыцца ў паведамленні, падчас відэаканферэнцыі Байдэн адзначыў сталую міжнародную падтрымку Украіны, якая ў тым ліку ў бесперапынным забеспячэнні вайсковай і эканамічнай дапамогі, а таксама ў безупынным ціску на Расею і прыкладанні намаганняў для прыцягнення Крамля да адказнасці.
"Лідэры таксама абмеркавалі выкарыстанне Расеяй энэрганосьбітаў як зброі і неабходнасць далейшай каардынацыі для забеспячэння ўстойлівага і даступнага энэргазабеспячэння для Еўропы", — піша Белы дом.