16 траўня 2024, Чацвер, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычнаму вязню Ігару Лосіку дазволілі працяглае спатканне з жонкай Дар'яй

7
Палітычнаму вязню Ігару Лосіку дазволілі працяглае спатканне з жонкай Дар'яй

Яна расказала, як прабавіла дзень з мужам.

Палітычнаму вязню блогеру Ігару Лосіку, які адбывае 15-гадовае зняволенне ў наваполацкай калоніі, дазволілі працяглае спатканне з жонкай Дар'яй. Яна прыехала да Ігара 6 верасня і прабавіла з ім дзень. Аб сустрэчы з мужам Дар'я расказала Беларускай службе «Радые Свабода».

Для спаткання Лосікам далі асобнае памяшканне з кухняй. Пры гэтым, як расказала Дар'я, муж замест хатняй ежы папрасіў прывезці фастфуд, якога даўно не еў, гарбату, каву і прысмакі.

З ейных слоў, супрацоўнікі калоніі ставіліся да яе падкрэслена ветліва, Ігар таксама сказаў, што ціску на яго не чыняць.

- Усё спакойна. Ходзіць на працу, як і хадзіў. Шэсць дзён на тыдзень - праца, раз на два тыдні - тэлефанаванне сваякам. Варункі адрозніваюцца ад ізалятара хаця б тым, што пасля працы можна выйсці на свежае паветра і крыху рухацца там. Хаця б больш руху, нейкая праца. Маральна яму там лягчэй, чым у ізалятары, - расказала Дар'я.

Лосік паведаміў, што хутка атрымлівае лісты ад родных, але лісты ад іншых людзей яму не перадаюць.

Узмоцнены рэжым, у якім ён адбывае пакаранне, прадугледжвае два працяглыя спатканні на год. Акрамя таго, адміністрацыя калоніі можа дазволіць яшчэ тры кароткатэрміновыя спатканні на год пры ўмове, што асуджаны не будзе іх пазбаўлены. Працяглае спатканне можа доўжыцца 2-3 дні, тэрмін вызначаецца адміністрацыяй.

- Ігар перад сустрэчай пісаў у лістах, што калі нам дадуць працяглае спатканне, то гэтыя дзень ён будзе максімальна пазітыўным, ніякіх сумных думак не будзе дапускаць. Каб не сапсаваць ніводнай хвіліны нашай з ім сустрэчы. Ігар быў у гуморы, - расказала Дар'я.

Паводле ейных слоў, муж за час зняволення зусім не змяніўся - не прылучыўся да турэмнага слэнгу, ягонае стаўленне да яе таксама засталося ранейшым.

- Самым складаным для мяне было выйсці з калоніі пасля спаткання і зразумець, што засталося вельмі моцнае адчуванне - усё самае важнае і дарагое для мяне ў гэтым жыцці засталося ў тым пакоі, - прызналася Дар'я.

Нагадаем, баранавіцкі блогер Ігар Лосік знаходзіцца ў ПК-1 Наваполацка. Ён быў затрыманы ў сябе дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 года і з таго часу знаходзіўся ў розных ізалятарах - у Менску, Жодзіне і Гомелі. Яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама арганізацыі масавых непарадкаў.

Прысуд у выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму быў вынесены Ігару 14 снежня 2021 года. У чэрвені палітычнага вязня этапавалі з ізалятара ў папраўчую калонію №1 Наваполацка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках