29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 3,7 млн заражэнняў COVID-19 на дзень прагназуюць у Кітаі

11
Да 3,7 млн заражэнняў COVID-19 на дзень прагназуюць у Кітаі

Пік смяротнасці ад COVID-19 чакаецца 23 студзеня.

Пік інфікавання каранавірусам у Кітаі можа прыпасці на 13 студзеня, калі колькасць выпадкаў заражэння за дзень дасягне 3,7 млн. Такі абноўлены прагноз апублікавала ў чацвер, 12 студзеня кампанія Airfinity, якая базуецца ў Лондане, ды займаецца прадказаннем тэндэнцый у галіне аховы здароўя.

Паводле мадэляў Airfinity, пік смяротнасці ад COVID-19 у КНР можа наступіць 23 студзеня, калі колькасць смяротных зыходаў за дзень дасягне прыкладна 25 тысяч выпадкаў. Да гэтага моманту агульная колькасць памерлых з COVID-19 з пачатку актыўнага распаўсюджвання віруса ў краіне ў снежні 2022 года складзе 584 000, чакаюць аналітыкі. Пры гэтым яны прагназуюць 1 700 000 смяротных зыходаў у КНР да канца красавіка 2023 года.

Airfinity: Пік захворвання ў Пекіне, хутчэй за ўсё, ужо наступіў

Прааналізаваўшы рэгіянальныя звесткі, каманда эпідэміёлагаў Airfinity прыйшла да высновы, што першы пік, відавочна, прыпадзе на рэгіёны, дзе рост колькасці выпадкаў інфікавання назіраецца ўжо зараз, другі - будзе звязаны з пазнейшымі выбухамі захворвання ў іншых правінцыях Кітая.

Паводле ацэнак Airfinity, пік захворвання ў Пекіне, хутчэй за ўсё, ужо наступіў, а выпадкі шпіталізацыі і смяротныя зыходы дасягнуць максімуму найбліжэйшыя 1-2 тыдні. У адпаведнасці з мадэллю Airfinity – другі пік прыйдзецца на 3 сакавіка, калі штодзённы ўзровень захворвання складзе 4 200 000 выпадкаў. Чакаецца, што другая хваля ў большай ступені закране сельскія раёны.

Мадэль Airfinity заснавана на звестках з рэгіянальных правінцый Кітая, атрыманых да ўнясення змен у медыцынскія справаздачнасці. Экспэрты таксама ўлічвалі паказчыкі росту выпадкаў захворвання ў іншых рэгіёнах свету, якія раней прытрымліваліся нулявой цярпімасці да COVID-19, у прыватнасці, - у Ганконгу і Японіі.

Скасавання антывірусных абмежаванняў у КНР

Кітай скасаваў амаль усе антывірусныя абмежаванні 7 снежня 2022 года, нагадала агенцтва dpa. Гэта выклікала рэзкі рост захваральнасці. У выніку 248 млн чалавек (18 адсоткаў насельніцтва) былі інфікаваныя толькі за першыя тры тыдні снежня.

Улады КНР перасталі афіцыйна публікаваць статыстыку COVID-19, зазначае dpa. Экспэрты асабліва занепакоеныя успышкай у невялікіх гарадах і сельскіх раёнах напярэдадні кітайскага Новага года. У гэтым годзе ён прыпадае на 22 студзеня. Гэты час традыцыйна звязаны з актывізацыяй паездак па краіне.

Між тым ва ўсім свеце нарастае ўстурбаванасць наконт новых варыянтаў каранавіруса, якія могуць пракрасціся з Кітая ў іншыя краіны. Многія дзяржавы, у тым ліку Нямеччына, увялі абавязковае тэставанне на ковід для тых, хто прыбывае з КНР. Урад ФРГ перасцярог ад паездак у Кітай, якія не з'яўляюцца абсалютна неабходнымі. Кітай назваў абмежаванні для прыезджых з КНР непрымальнымі і прыстрашыў мерамі ў адказ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках