Украіна ўводзіць рэжым спынення агню ў раёне Алешак
- 26.10.2026, 23:01
Рэжым цішыні ўстанаўліваецца выключна для правядзення гуманітарнай аперацыі.
З 03:00 27 кастрычніка па кіеўскім часе (з 4:00 па мінскім часе) Украіна ўводзіць рэжым спынення агню ў пэўным раёне часова акупаваных Алешак Херсонскай вобласці.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генштаба ЗСУ.
Рэжым спынення агню ў раёне Алешак пачнецца а 03:00 27 кастрычніка
Нагадваем, што з 03:00 27 кастрычніка па кіеўскім часе Украіна ўводзіць рэжым спынення агню ў пэўным раёне для правядзення гуманітарнай аперацыі ў часова акупаваных Алешках Херсонскай вобласці.
Рэжым цішыні ўстанаўліваецца выключна для правядзення гуманітарнай аперацыі: дастаўкі дапамогі жыхарам, якія цяпер знаходзяцца ў горадзе, і падрыхтоўкі да свабоднага перамяшчэння грамадзянскага насельніцтва з Алешак.
Заклікаем усіх у гэты перыяд быць асабліва асцярожнымі ў дачыненні да інфармацыі, якую вы атрымліваеце і распаўсюджваеце.
Карыстайцеся афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі.
Не давярайце непраўераным паведамленням, не распаўсюджвайце чутак пра маршруты, час і месца перамяшчэння людзей і гуманітарных калонаў.
Сілы абароны Украіны будуць забяспечваць выкананне рашэнняў адносна гуманітарнай аперацыі
Сілы абароны Украіны робяць усё магчымае, каб дапамагчы жыхарам Алешак, і забяспечаць выкананне адпаведных рашэнняў для забеспячэння бяспекі і выратавання нашых суграмадзян.