SpaceX уклала шматмільярднае пагадненне на набыццё чыпаў Nvidia
- 26.10.2026, 22:49
Ідзе гаворка пра $40 млрд.
Кампанія SpaceX прыцягнула дзесяткі мільярдаў долараў для набыцця графічных працэсараў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар арганізацыі, амерыканскі прадпрымальнік Ілон Маск, у сацыяльнай сетцы X.
«SpaceX прыцягнула $40 млрд пазыковых сродкаў на набыццё графічных працэсараў», — напісаў бізнесмен.
Паводле даных агенцтва Bloomberg, дзеля атрымання сродкаў SpaceX уклала пагадненне з інвестыцыйнай кампаніяй Apollo Global Management. Гэтыя грошы будуць накіраваныя на набыццё графічных працэсараў Nvidia. Чакаецца, што здзелку закрыюць да канца 2026 года, а лізінгавыя дамовы пачнуць дзейнічаць ужо ў першай палове 2027 года, вынікае з матэрыялу.