11 траўня 2024, Субота, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Аўстраліі знайшлі самую буйную ў свеце рапуху

11
У Аўстраліі знайшлі самую буйную ў свеце рапуху

Фатафакт.

У Квінслэндзе ў Аўстраліі выявілі гіганцкую трысняговую рапуху вагой 2,7 кілаграма. Яна лічыцца самай буйной у свеце. Пра гэта паведамляе тэлеканал ABC.

«Перад намі на дарозе паўзла змяя, таму мы спыніліся, каб прапусціць яе, і выйшлі з аўтамабіля, а проста поруч з намі была гэтая велізарная трысняговая рапуха», - сказала наглядчыца парку Кайлі Грэй.

Паводле ейных слоў, жывёліна выглядала як "футбольны мяч з нагамі". Даўжыня рапухі блізу 30 см. Яе ўжо празвалі Toadzilla - Рапухзіла.

«Трысняговая рапуха такога памеру з'есць усё, што можа змясціцца ў яе рот, у тым ліку інсэктаў, рэптылій і дробных сысуноў», - адзначыла Грэй.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках