26 красавiка 2024, Пятніца, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Мы таксама рыхтуем контрнаступ, які стане фіналам для акупантаў

2
Украінскі палітолаг: Мы таксама рыхтуем контрнаступ, які стане фіналам для акупантаў

Украіне план Пуціна вядомы.

Расея рыхтуе новы наступ на Украіну, але яе планы вядомыя Украіне. Напрыклад, пра іх папярэджваў і кіраўнік ЦРУ Уільям Бернс.

Калі коратка, не раскрываючы дэталяў, то расейскія акупанты будуць спрабаваць адрэзаць тэрыторыі па Дняпры. Пра гэта «24 каналу»» расказаў украінскі палітолаг Мікалай Давыдзюк.

Паводле ягоных словаў, да гэтага плана варта дадаць яшчэ атаку расейцаў з Поўначы Украіны – на Чарнігаў, Кіеў і Сумы. Што важна, Украіне план краіны-агрэсаркі вядомы. Больш за тое, украінскія абаронцы рыхтуюцца да гэтага і маюць даволі зброі.

Акрамя таго, 14 лютага павінна прайсці новая сустрэча міністраў абароны краінаў-хаўрусніцаў у фармаце «Рамштайн». Сімвалічна, што яна пройдзе ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі. На гэтай сустрэчы Украіна зможа палітычна і дыпламатычна даціснуць даванне ўкраінцам знішчальнікаў F-16, а ўжо пасля сустрэчы атрымаць іх.

– Не факт, што «Рамштайн» будзе настолькі сімвалічным, што адразу там і абвесцяць пра перадачу знішчальнікаў. Разумеючы псіхалогію «Рамштайна», яны ўнікаюць гучных загалоўкаў, а наадварот ціхенька «спускаюць» гэтыя пастановы, таму зброя будзе, трэба рыхтавацца, – адзначыў палітолаг.

Гэтая спроба наступу будзе фінальнай для Расеі

На думку палітолага, Расея сапраўды паспрабуе ажыццявіць новы наступ. Так што палітычнаму кіраўніцтву Украіны трэба даваць больш інфармацыі і каардынаваць людзей.

– Акрамя гэтага Украіна таксама рыхтуе контрнаступ, гэта значыць яны хочуць на нас напасці, а мы тым часам будзем адваёўваць нашы тэрыторыі і паралельна адбіваць іх атакі. Украіна рыхтуецца цяпер вельмі магутна і для расейцаў гэта будзе фінальны пераломны момант, пасля якога прыйдзе зацішша ў вайне, таму што ў Расеі не будзе сілаў атакаваць, – адзначыў Давыдзюк.

Паводле ягоных словаў, Расея – гэта «мядзведзь, паранены ў галаву, які мае сілы на апошнюю канвульсію, а далей прыйдзе ціхая і вечная смерць». Таму Украіне трэба вытрымаць і адбіць апошні ўдар краіны-агрэсаркі і перамагчы. А далей дзяржава верне свае тэрыторыі, а расейцы накіруюцца ў Гаагу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках