У Беларусь прыехалі 15 вагонаў з расейскімі акупантамі
8- 6.01.2023, 21:19
- 13,042
Гэта блізу 800 захопнікаў.
Беларускія чыгуначнікі паведамляюць, што ўночы 6 студзеня праз Смаленск (Расея) накіраваўся спецыяльны цягнік з 15 пасажырскімі вагонамі, у якіх знаходзіліся расейскія акупанты.
Адзначаецца, што цягнік накіраваўся ў Беларусь.
Паводле колькасці пасажырскіх вагонаў можна падлічыць, што цягнік перавозіў блізу 800 чалавек.
Даўней сайт Charter97.org пісаў, што Расея нарасціла вайсковую групоўку ў Беларусі.