Ізраіль упершыню выкарыстаў лазерную сістэму ПРА «Жалезны прамень»
- 15.10.2023, 20:55
- 27,480
Унікальныя кадры.
Ізраіль упершыню выкарыстаў лазерную сістэму СПА «Жалезны прамень».
«Жалезны прамень» – тактычная ізраільская сістэма ПРА, прызначаная для перахопу і знішчэння ракетаў звышмалога радыусу дзеяння на далёкасці да 7 кіламетраў.
Сістэма выкарыстоўвае прамень магутнага лазеру ў якасці паражальнага фактару і прызначаная для знішчэння артылерыйскіх снарадаў, артылерыйскіх мінаў і ракетаў блізкага радыусу дзеяння, занадта маленькіх для таго, каб іх мог эфектыўна перахапляць «Жалезны купал».
Акрамя таго, сістэма зможа знішчаць і малыя БПЛА.