1 чэрвеня 2024, Субота, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два беларусы-дальнабойнікі загінулі ў ДТЗ

19
Два беларусы-дальнабойнікі загінулі ў ДТЗ

Іхнія фуры на латвійскіх нумарах сутыкнуліся ў Расеі.

У суботу, 4 лістапада, два грузавікі з латвійскімі нумарамі сутыкнуліся на трасе М-9 у Цвярской вобласці РФ. Кіроўцы загінулі. Гэтую інфармацыю LSM.lv пацвердзілі і ў галіновай асацыяцыі Latvijas auto. Паводле ейных звестак, машынамі, якія сутыкнуліся ў лоб, кіравалі грамадзяне Беларусі з Віцебска.

Паводле папярэдніх звестак, адзін з кіроўцаў выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з іншым грузавіком.

«Вядома, што адна фура ехала на разгрузку, другая была пустая. Гэта абедзве латвійскія фірмы [уладальнікі]. Кіроўцамі былі беларусы, працавалі на законных падставах», – расказаў Аляксандр Чаркасаў, чалец кіравання і выканальны дырэктар Латвійскай асацыяцыі грузаперавознікаў Latvijas auto.

Паводле ягоных словаў, аднаму кіроўцу было 27 гадоў, іншаму – 45 гадоў. Абодва былі з аднаго горада – Віцебска.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках