27 лiпеня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны Пуцін сарваўся і абняславіўся хамскім выказваннем пра Украіну

48
П'яны Пуцін сарваўся і абняславіўся хамскім выказваннем пра Украіну

Кіраўнік РФ, пагойдваючыся з келіхам шампанскага віна, перайшоў на «дваровую» мову.

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін "сарваўся", гаворачы пра Украіну. Выпіўшы шампанскага віна з нагоды свайго вылучэння ў прэзідэнты Расеі, ён перайшоў на «дваровую» мову.

Відэа са скандальнай заявай Пуціна апублікаваў 10 снежня расейскі тэлевядоўца Павел Зарубін.

Ролік быў апублікаваны толькі праз два дні пасля абвяшчэння, што Пуцін будзе кандыдатам на будучых прэзідэнцкіх выбарах у РФ.

Пэўна, у Крамлі сумняваліся, ці варта даваць гэта ў эфір. На відэа было знята, як Пуцін пасярод вайскоўцаў РФ, трымаючы ў руках келіх шампанскага віна і разгойдваючыся з боку ў бок, спрабаваў агрэсіўна апраўдацца за тое, што напаў на Украіну.

"Ніколі нічога такога мы б не зрабілі, калі б не пачалі знішчаць Расею на нашых гістарычных тэрыторыях ва Украіне", — заявіў Пуцін.

Згадаў ён і ўкраінскі закон, паводле якога расейцаў не ўнеслі ў спіс карэнных народаў Украіны.

«Зусім з глузду з’ехалі? Зусім, як сказаць прасцей, па-народнаму, ачмурэлі зусім?» — заявіў кіраўнік РФ.

У сваёй прамове Пуцін хлусіў, што Расея нібыта «не ўмешвалася спачатку» ў вайну на Данбасе. Ён таксама зноў скардзіўся на тое, што яго нібыта "падманулі" з менскімі пагадненнямі. «Яны таксама сказалі: «Мы не гатовыя іх (менскія пагадненні — рэдакцыя) выконваць». Імкнуліся да гэтага? Скулле! (...) Падпісалі толькі для таго, каб Украіну падрыхтаваць да баявых дзеянняў. Спроба адціснуць Расею, аслабіць, раздушыць. Нічога не выйдзе ў іх! — пагражаў расейскі дыктатар.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках