27 чэрвеня 2026, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіманян абразіла 700 тысяч армянаў

8
Сіманян абразіла 700 тысяч армянаў
Маргарыта Сіманян

Прапагандыстка прапанавала пажыццёва забараніць ім ўезд у Расію.

Адна з галоўных прапагандыстак Крамля, галоўная рэдактарка Russia Today Маргарыта Сіманян працягвае распальваць нянавісць супраць армянскага народа.

Яна абразліва выказалася пра армянаў, якія падтрымліваюць уладу сваёй краіны. Інцыдэнт адбыўся ў эфіры дзяржаўнага расійскага тэлеканала, перадае Dialog.UA.

Сіманян назвала «няўдзячнымі (кепскімі людзьмі — рэд.)» больш за 700 тыс. грамадзян Арменіі, якія на мінулых парламенцкіх выбарах галасавалі за праеўрапейскую партыю Нікола Пашыняна.

Яна запатрабавала забараніць гэтым людзям ўезд на тэрыторыю Расіі і, чамусьці, Грузіі. «Я прапаную вылічваць па сацсетках, гэта цяпер рабіць вельмі лёгка. Вось памежнікі гэта робяць на мяжы лёгка і нязмушана, і ў нас, і ў Грузіі… Вылічаць па сацсетках тых армянаў, якія падтрымліваюць Пашыняна. І ўсё. Уезд у Расійскую Федэрацыю забаронены. Назаўсёды. Бо калі вы падтрымліваеце Пашыняна, значыць, вы падтрымліваеце русафобію. Калі вы падтрымліваеце русафобію, значыць, вы ненавідзіце Расію», — заявіла крэмлёўская прапагандыстка.

Яна таксама дадала, што армяне «наеліся пернікаў», а цяпер ім патрэбны «бізун».

Ідзе гаворка пра паўнавартаснае распальванне нянавісці супраць суседняга народа паводле таго ж сцэнарыю, які РФ прымяняла ў дачыненні да Украіны перад уварваннем.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках