19 траўня 2024, Нядзеля, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: Пуцін не рыхтуецца да міру, а пачынае новы наступ супраць Украіны

4
Столтэнберг: Пуцін не рыхтуецца да міру, а пачынае новы наступ супраць Украіны
Йенс Столтенберг

ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ Ён таксама заявіў, што NATO «будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі трэба».

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пачынае новыя наступальныя дзеянні ў вайне супраць Украіны.

Пра гэта 13 лютага на брыфінгу, тэкставая версія якога апублікаваная на сайце NATO, заявіў генеральны сакратар Альянсу Енс Столтэнберг.

«Амаль праз год пасля ўварвання Пуцін не рыхтуецца да міру, а пачынае новыя наступальныя дзеянні. Таму мы павінны прадаўжаць забяспечваць Украіну тым, што ёй трэба для перамогі. І для дасягнення справядлівага і трывалага міру», – сказаў Столтэнберг.

Ён адзначыў, што NATO «будзе падтрымліваць Украіну столькі, колькі трэба».

На думку Столтэнберга, паўторны наступ Расеі супраць Украіны ўжо пачаўся.

«Пуцін… накіроўвае тысячы і тысячы новых салдатаў, згаджаецца на вельмі высокі ўзровень стратаў, нясе вялікія страты, але ціснучы на ўкраінцаў. І тое, чаго Расеі не стае ў якасці, яна спрабуе кампенсаваць колькасцю, – падкрэсліў генеральны сакратар NATO. – Для мяне гэта толькі падкрэслівае важнасць своечасовасці. Неабходна тэрмінова даць Украіне больш зброі. Чым хутчэй мы зможам паставіць зброю, боепрыпасы, запчасткі, паліва на фронт, тым больш жыццяў мы выратуем і… падтрымаем намаганні ў пошуку мірнага развязання гэтага канфлікту шляхам перамоваў».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках