Зяленскі: ЗША зноў папярэджваюць Украіну пра запускі балістычных ракет РФ
- 20.10.2026, 22:14
Вашынгтон аднавіў абмен разведдадзенымі з Кіевам.
ЗША аднавілі абмен разведдадзенымі з Украінай у кантэксце папярэджанняў пра балістычныя атакі расіян.
Як перадае РБК-Украіна, пра гэта на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, Украіна ўдзячная, што абмен разведдадзенымі з ЗША зноў функцыянуе.
«Я кажу пра ранняе папярэджанне, якое вельмі важнае для нашых людзей, для дзяцей, дарослых і мірных жыхароў, бо мы можам пачуць папярэджанне пра набліжэнне балістычнай ракеты», — сказаў Зяленскі.
Ён нагадаў, што таксама абмяркоўваў пытанне абмену разведдадзенымі з дзяржаўным сакратаром ЗША Маркам Рубіо.