24 красавiка 2024, Серада, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскамнагляд штодня сочыць за публікацыямі пра здароўе Пуціна

8
Раскамнагляд штодня сочыць за публікацыямі пра здароўе Пуціна

Усе допісы на гэтую тэму збіраюць у табліцы Excel пад назвай "Крытычны стан здароўя прэзідэнта".

Галоўная ўстанова цэнзуры ў Расеі Роскомнадзор штодня сочыць за ўсімі публікацыі ў інтэрнэце, прысвечаныя здароўю прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Усе допісы на гэтую тэму РКН збірае ў табліцы Excel пад назвай "Крытычны стан здароўя прэзідэнта", піша "Агенцтва".

Гэта стала вядома з найбуйнейшага выцеку звестак РКН "Галоўнага радыёчастотнага цэнтра" (ГРЧЦ) - гэта фактычна выканаўчы орган Роскомнадзора. Ягоную кампутарную сетку ўзламалі беларускія хакеры «Кіберпартызаны».

Раскамнагляд збірае табліцы з допісамі аб здароўі Пуціна з красавіка да кастрычніка 2022 года. У кожным файле падаюцца ад 50 да 1400 публікацый за адзін дзень. Іх бяруць з сацыяльных сетак "Аднакласнікі" і "УКантакце", мэсэнджэра Telegram, відэасэрвісу YouTube ды іншых крыніц. У асобнай калонцы Раскамнагляд адзначае аўтара допісу.

Частка паведамленняў, уключаных у маніторынг, не маюць дачынення да здароўя кіраўніка дзяржавы, гэта пераказ ягоных заяў на тэму медыцыны або ўручэнне ім узнагарод лекарам.

"Агенцтва" адзначае, што колькасць допісаў у табліцах залежаць ад навіннага парадку дня. Іх колькасць расла, калі вялікія мэдыі або папулярныя блогеры публікавалі матэрыялы пра здароўе Пуціна. Напрыклад, 27 красавіка Раскамнагляд уключыў у табліцу 9 допісаў са 153 аб тым, што Пуцін «кульгаў і крыўляўся» на сустрэчы з генеральным сакратаром ААН Антонію Гутэрышам. Пасля сустрэчы аб гэтым пісала газета The Sun.

Пасля інтэрвію палітолага Валерыя Салаўя, які заявіў, што ў Пуціна рак, колькасць сабраных Роскомнадзором допісаў вырасла да 594. Збольшага ўсе яны — спасылкі на інтэрвію Салаўя. А ў кастрычніку Раскамнагляд збіраў публікацыі аб тым, што Пуцін хворы на шызафрэнію.

Установа таксама збірала ў табліцы допісы пра мабілізацыю. У табліцы пад назвай "Справаздача маніторынгу аб мабілізацыі" ўстанова сабрала 1700 допісаў і каментароў, напісаных 15 і 16 кастрычніка 2022 года. У табліцы згадваецца таксама аўтар - ягонае імя ў сацыяльнай сетцы.

Большая частка публікацый датычыцца крытыкі мабілізацыі. Раскамнагляд фіксуе ў табліцы, як карыстальнікі інтэрнэту абмяркоўваюць хапун мужчын і рост колькасці вяселляў пасля абвяшчэння набору. Асобна ўстанова запісвала ў файл публікацыі пра забойства 11 чалавек на палігоне ў Белгародскай вобласці, а таксама допісы пра спосабы атрымаць засцярогу ад мабілізацыі праз паступленне ва ўніверсітэт "Сінэргія".

Большасць допісаў супрацоўнікі РКН шукаюць і апрацоўваюць уручную, аднак ужо пачалі залучаць і кампутарны спосаб аналізу звестак. Выданне "Медыязона" апісала, як Роскомнадзор выкарыстоўвае API пошуку "Яндэкса" - спецыяльны інструмент для збору публічных звестак. Акрамя таго, РКН ужываў сэрвіс «Яндэкса.Талака» для навучання нэйрасетак.

Выданне адзначае, што незразумела, наколькі актыўна «Яндэкс» супрацоўнічае з Роскамнаглядам. Тым не менш з РКН актыўна працуюць установы МФТІ і кампанія Brand Analytics.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках