У Мінску можна вымераць, колькі ў табе бульбы
- 20.05.2026, 13:52
Узважыцца можа кожны ахвотны.
На мінскім Камароўскім рынку, у крытай яго частцы, усталявалі незвычайную інсталяцыю — вялікія вагі, на якіх можа ўзважыцца кожны ахвотны. Аднак вынік адлюстроўваецца не ў кілаграмах, а ў «бульбінах».
Арганізатары тлумачаць ідэю так: «Чаму бульба? Бо гэта наш беларускі гастранамічны код».
Паводле інструкцыі, адна ўмоўная адзінка вымярэння роўная адной адборнай бульбіне масай 105 грамаў.