20 траўня 2026, Серада, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярозе заўважылі чырвонага вожыка

1
У Бярозе заўважылі чырвонага вожыка

Відэафакт.

У сеціве набірае папулярнасць відэа, знятае ў горадзе Бярозе, на якім на асфальце сядзіць вожык незвычайнага ярка-чырвонага колеру. Незвычайнае афарбаванне звярка выклікала бурнае абмеркаванне сярод карыстальнікаў.

У каментарыях адны жартавалі, што гэта пратэрмінаваны торт «Чырвоны аксаміт», які ўцёк з паліцы крамы, або вожык, які пераеў беларускіх крэветак. Іншыя спрабавалі знайсці навуковае тлумачэнне ўбачанаму. Адна з папулярных версій сцвярджала, што жывёла нібыта пакутуе ад амеланізму — генетычнай асаблівасці, пры якой зніжаецца выпрацоўка цёмнага пігменту, але захоўваецца чырвоны адценак.

Аднак кандыдат біялагічных навук, дацэнт кафедры экалогіі геолага-геаграфічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксандр Саварын, які вывучае вожыкаў амаль 30 гадоў, абверг гэтую версію ў каментары для smartpress.by.

Паводле слоў спецыяліста, такая яркая чырвоная афарбоўка не можа быць натуральнай. Ён адзначыў, што ў старых вожыкаў іголкі сапраўды могуць набываць рыжавата-агністы адценак, аднак скура і шэрсць не становяцца чырвонымі без вонкавага ўздзеяння.

Эксперт таксама растлумачыў, што ў вожыкаў нярэдка сустракаюцца парушэнні працы цэнтральнай нервовай сістэмы. У такім стане жывёлы могуць паводзіць сябе неадэкватна і, напрыклад, выпадкова патрапіць у фарбавальныя рэчывы.

На думку біялога, незвычайны колер звярка наўрад ці звязаны з мутацыяй. Хутчэй за ўсё, вожык або забрудзіўся ў фарбавальных рэчывах, або стаў ахвярай чыйгосьці няўдалага жарту. Таксама нельга выключаць, што ролік мог быць змантаваны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках