21 траўня 2024, aўторак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Убачым мноства дэкларацый аб незалежнасці»

18
«Убачым мноства дэкларацый аб незалежнасці»

Французскі генерал спрагназаваў распад РФ.

Былы намеснік камандзіра сіламі NATO ў Еўропе французскі генерал Мішэль Якаўлеф уважае, што Расейскую Федэрацыю ў будучыні чакае распад. Працэс аддзялення рэгіёнаў пачнецца пасля аслаблення цэнтральнай улады.

Такі пункт гледжання генерал агучыў у гутарцы з вайсковым экспэртам Касаўе Ціцельманам, паведамляе «Дыялог».

«Для мяне гэтае развіццё падзеяў практычна непазбежнае. Вайна з Украінай - страва на закуску, далей будзе асноўнае меню - распад Расеі», - заявіў суразмоўца і выказаў упэўненасць, што праз некаторы час «мы ўбачым мноства дэкларацый аб незалежнасці».

Сённяшнюю сістэму ў РФ генерал параўнаў з Ліванам узору 1973 года, дзе, акрамя войска, узнікла яшчэ некалькі ваенізаваных груповак, у тым ліку Хезбала. Ён назваў расейскае войска фікцыяй і адзначыў, што ў Расеі ёсць некалькі структур з паўнавартаснымі войскамі. Размова ідзе аб Мінабароны, МУС і ФСБ, на ўзбраенні якіх ёсць авіяцыя, танкі і іншая цяжкая вайсковая тэхніка. Акрамя таго, у РФ ёсць некалькі прыватных ваенных кампаній, напрыклад ПВК «Вагнер».

Са слоў генерала, «наяўнасць межаў, праведзеных вельмі заблытана», можа стаць прычынай барацьбы некаторых тэрыторый унутры РФ за незалежнасць.

«У выніку мы атрымаем Югаславію, памножаную на 10», - падкрэсліў субяседнік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках