21 траўня 2024, aўторак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя Пуціна «страціла» над Данецкам ФАБ-500

6
Авіяцыя Пуціна «страціла» над Данецкам ФАБ-500

Авіябомба ўпала ў прыватным сектары.

Расейскія акупанты «страцілі» авіябомбу ФАБ-500, пралятаючы над захопленым Данецкам.

Набой упаў побач з прыватнымі домам N90 на вуліцы Грэкава.

Кадры публікуе тэлеграм-канал «Украіна 365».

Недалёка ад авіябомбы былі выяўленыя абломкі ўніверсальнага модуля планавання і карэкцыі «УМПК» – аналага JDAM, які расейскі ВПК стварыў у саматужных умовах. Як адзначае тэлеграм-канал «Навіны Збройных сіл», хутчэй за ўсё, расейскія самалёт не дацягнуў авіябомбу ФАБ-500 да цэлі, бо мацаванні не вытрымалі вагі набою.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках