18 траўня 2024, Субота, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін стаў чацвёртым кіраўніком дзяржавы, ордар на арышт якога выдаў Міжнародны суд у Гаазе

35
Пуцін стаў чацвёртым кіраўніком дзяржавы, ордар на арышт якога выдаў Міжнародны суд у Гаазе

Большасць ягоных калегаў напаткала незайздросная доля.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін стаў чацвёртым кіраўніком дзяржавы, ордар на арышт якога выдаў Міжнародны суд у Гаазе.

УНІАН нагадвае, каго пераследаваў МУС.

Прэзідэнт Судана Амар аль-Башыр – першы дзейны кіраўнік дзяржавы, ордар на арышт якога выдаў МУС у 2008 годзе. Аль-Башыра абвінавачвалі ў генацыдзе ў сувязі з канфліктам у Дарфуры. Абвінавачанне не перашкаджала яму заставацца ва ўладзе яшчэ 11 гадоў. У 2019-м аль-Башыра зрынулі падчас ваеннага перавароту і арыштавалі (але Гаазе пакуль не выдалі)

Прэзідэнт Лівіі Муамар Кадафі. Ордар на ягоны арышт быў выдадзены ў 2011 годзе. Яму прад'яўленыя абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў супраць чалавечнасці падчас аперацый ва ўціску масавых акцый пратэсту. Да суда Кадафі не дажыў, яго забілі паўстанцы.

Прэзідэнт Кот-д’Івуара Ларан Гбагбо. У 2011 годзе ён пацярпеў паразу на выбарах, схаваўся ў бункеры, але пасля штурму быў арыштаваны і дастаўлены ў Гаагу. Гбагбо абвінавачваўся ў злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых у спробе захаваць уладу. У 2019-м годзе быў апраўданы.

Акрамя МУС у сістэме міжнароднага крымінальнага правасуддзя таксама існуюць спецыяльныя ваенныя трыбуналы. У найноўшай гісторыі іх было восем, цяпер праходзяць два міжнародныя трыбуналы: датычна Руанды і былой Югаславіі. У апошнім працэсе абвінавачаным праходзіў былы прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч, ён памёр у турме ў Гаазе, не дачакаўшыся прысуду.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках