18 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тут проста жах»: беларусы масава скардзяцца на дарогі

20
«Тут проста жах»: беларусы масава скардзяцца на дарогі

Людзі абураюцца бяздзейнасцю чыноўнікаў.

Карыстальнікі TikTok з Беларусі скардзяцца на дрэнныя дарогі: нехта звяртаецца да ўладаў з просьбай аб дапамозе, а нехта проста абураецца нядбайнасцю чыноўнікаў, паведамляе «Белсат».

На гэтым тыдні ў цік-току з'явілася відэа, якое запісаў іпэшнік Яўген Чуеўскі з вёскі Кукшэвічы Дзяржынскага раёна. Мужчына звяртаецца да Аляксандра Лукашэнкі, кажа, што ў 2020-м уся вёска за яго галасавала і «трымала кулачкі». Аднак зараз мясцовыя жыхары просяць аб дапамозе. Іпэшнік скардзіцца на дарогу, па якой немагчыма праехаць: транспарт ламаецца, аўтобусы не ездзяць, дзеці вымушаны па гразі дабірацца да школы 2 км.

«Тут проста жах! Бездараж здараецца пасля дажджу!.. Таму, Аляксандр Рыгоравіч, калі ласка, разбярыцеся, дапамажыце. Надышоў той час, калі вы нам павінны дапамагчы», - заявіў мужчына.

Зварот жыхара Кукшэвічаў перапосцілі многія паблікі і незалежныя СМІ. Неўзабаве аўтар прыбраў сваё відэа з цік-току.

Разам з тым, тэма дрэнных дарог становіцца папулярнай у сацсетках. Напрыклад, відэа карыстальніка Vova Gryzinov у цік-току набрала больш за 300 тысяч праглядаў: у роліку мужчына расказвае пра сітуацыю ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці і наракае на нядбайнасць чыноўнікаў, якія не ў стане адрамантаваць дарогу.

@master.gry

♬ оригинальный звук - Vova Gryzinov👍

«Вось ён ваш рамонт, - кажа мясцовы жыхар, паказваючы цалкам разбітую дарогу, - бюджэтныя грошы цалкам выкінутыя ў смецце. Вось як вы развязваеце праблемы: вы іх больш ствараеце, чым развязваеце». «Вы думаеце, што там бабуля-пенсіянерка, якая ўсё жыццё адпрацавала на дзяржаву, 80 гадоў, мусіць рамантаваць гэтую дарогу за свой кошт? Ці я са свайго мізэрнага заробку павінен яе рамантаваць?», - абураецца ён.

Жыхары вёскі Чырвоная Горка таксама паказалі, як яны пакутуюць без нармальнай дарогі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках