26 красавiка 2024, Пятніца, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады дагэтуль маўчаць аб магчымым нападзе на спецназ КДБ у Гародні

10
Улады дагэтуль маўчаць аб магчымым нападзе на спецназ КДБ у Гародні

Няёмкая праўда?

Улады цягам дня маўчаць аб магчымым нападзе на спецназ КДБ у Гародні.

Учора прапаганда заявіла, што ў Гародні падчас затрымання «ліквідавалі» замежніка.

«19 сакавіка 2023 года ў Гародні на вул. Курчатава ліквідаваны замежны грамадзянін Л. Указаная асоба з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат надала ўзброенае супраціўленне байцам спецпадраздзялення КДБ група «А», — паведаміла БелТА.

Пазней з'явіліся паведамленні, што да службовага дома старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка прыехала міліцыя, службы размінавання з сабакамі. З гэтага можна меркаваць аб «мінаванні» дома чыноўніка.

Пакуль што інцыдэнт спараджае вялізную колькасць пытанняў і версій.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках