26 красавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ўпершыню пракаментаваў страляніну і кіданне гранат па КДБ у Гародні

22
Лукашэнка ўпершыню пракаментаваў страляніну і кіданне гранат па КДБ у Гародні

Дыктатар прамаўчаў пра важныя моманты, раней агучаныя ягонай прапагандай.

Лукашэнка 21 сакавіка сабраў «вялікую нараду» з сілавым блокам. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба. На ёй ён пракаментаваў страляніну і выбухі гранат падчас бою спецыяльнага прызначэння КДБ «Альфа» з «іншаземцам» у Гародні.

«Канфіскаваны цэлы арсенал зброі і выбухоўкі, які прызначаўся для «гучных» тэрактаў у дачыненні да службовых асоб дзяржаўных органаў», - заявіў Лукашэнка.

На ягоную думку, гэта «чарговы сігнал», таму «неабходна быць гатовымі да ўсялякіх падзей».

Нацыянальнасць «замежніка» ён не ўдакладніў.

Нагадаем, днём 19 сакавіка ў Гародні былі чуваць выбухі і страляніна, з'яўлялася інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў аб «ліквідацыі замежніка», які, з версіі сілавікоў, планаваў тэракт і супраціўляўся «з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках