26 красавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка засеў у бункеры ў Астраўцы»

19
«Лукашэнка засеў у бункеры ў Астраўцы»

Расейцы хочуць выкарыстаць ядзерную зброю з чужой тэрыторыі.

Днямі Пуцін заявіў аб тым, што Расея размесціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю. Чытачы сайта Charter97.org востра адрэагавалі на планы гаспадара Крамля. Падаем некаторыя іх каментары:

«У Беларусь мусіць увайсці полк імя Кастуся Каліноўскага. Усё».

«Ядзерная зброя - галоўная мара Лукі заўсёды была, шклоўскі шкадаваў, што яе вывезлі з Беларусі паводле дамовы ў 90-х гадах».

«Расейцы хочуць яе выкарыстаць з чужой тэрыторыі, каб зваротны ўдар быў не па іх. «Ябацькі» таксама будуць знішчаныя, пакуль сіпаты гаўляйтар схаваецца ў бункеры ў Астраўцы. Думаю, ён там ужо засеў».

«У Польшчы будзе аргумент цалкам закрыць прымежную кармушку - і транзіт, і кантрабанду».

«Прэвентыўна варта знішчыць Лукашэску з ягонай бандай».

«Калі сховішчы ўжо будуюцца, то выведка павінная ведаць, дзе менавіта яны будуюцца і сказаць людзям. Народ павінен ведаць, дзе канкрэтна гэтае сховішча, каб хоць неяк абараніцца, у сэнсе пераехаць далей».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках