18 траўня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вышэйшым вайсковым кіраўніцтве Расеі наспявае новы канфлікт

6
У вышэйшым вайсковым кіраўніцтве Расеі наспявае новы канфлікт

Шайгу патрабуе ад генерала Муратава «адпрацаваць зорачкі на пагонах».

У вышэйшым вайсковым кіраўніцтве Расейскай Федэрацыі наспявае новы канфлікт праз значныя страты і адсутнасць рэальных дасягненняў на фронце. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

У лютым гэтага года Пуцін прысвоіў камандуючаму ўсходняй вайсковай акругай Рустаму Мурадаву званне генерал-палкоўніка за даклад аб «поспехах» 155 брыгады марской пяхоты на Вуглядарскім кірунку.

Цяпер кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу патрабуе ад генерала адпрацаваць званне і ўзяць горад любой цаной.

Паводле наяўнай інфармацыі, кіраўніцтва брыгады і вайскоўцы адмаўляюцца зноў ісці ў бессэнсоўнае наступленне, у якое іх адпраўляе бясталентнае кіраўніцтва - ісці на штурм добра ўмацаваных пазіцый УС Украіны без якога-небудзь забеспячэння і падрыхтоўкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках