4 кастрычнiка 2023, Серада, 18:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве суд абраў меру стрымання мітрапаліту Паўлу

11
У Кіеве суд абраў меру стрымання мітрапаліту Паўлу

Яму забаранілі звяртацца да вернікаў.

Шаўчэнкаўскі раённы суд у Кіеве абраў меру стрымання мітрапаліту Паўлу ў выглядзе хатняга арышту на 60 дзён. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Згодна з пастановай суда, мітрапаліт Павел таксама абавязаны насіць электронны бранзалет і не можа размаўляць з вернікамі.

- Следства ўстанавіла, што пачынаючы з 24 лютага 2022 года Пётр Лебедзь (мітрапаліт Павел) надумаў апраўдваць агрэсію РФ, будучы намеснікам Кіеўска-Пячэрскай лаўры у размове з прыхаджанамі манастыра, - заяўляў пракурор, прад'яўляючы абвінавачанне падазраванаму.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».