23 жнiўня 2026, Нядзеля, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над акупаваным левабярэжжам Херсонскай вобласці узнялі ўкраінскі сцяг

1
Над акупаваным левабярэжжам Херсонскай вобласці узнялі ўкраінскі сцяг

Відэафакт.

Левабярэжжа Херсонскай вобласці і па-ранейшаму знаходзіцца пад акупацыяй. Украінскія воіны вырашылі нагадаць ворагу, што вернуць свае землі.

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага Сцяга пілоты 34-й асобнай брыгады марской пяхоты «Барысфен» (паднялі 5,5 тыс. праглядаў · 340 рэакцый | Напярэдадні Дня Дзяржаўнага Сцяга нашы пілоты паднялі украінск…) узнялі ўкраінскі сцяг над левабярэжжам Херсонскай вобласці.

Так, украінскія сцягі развяваліся над часова акупаванымі паселішчамі – Вялікай Кардашынкай і Голай Прыстанню.

- Сіне-жоўты сцяг зноў бачны над Левабярэжжам Херсонскай вобласці. Для кагосьці — усяго некалькі секунд відэа. Для нас — знак таго, што гэтыя землі нікуды не зніклі з украінскай мапы. Левабярэжжа Херсонскай вобласці — гэта Украіна. І наш сцяг яшчэ будзе над кожным украінскім горадам і вёскай, — гаворыцца ў паведамленні брыгады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках