26 красавiка 2024, Пятніца, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля царквы ў Хмяльніцкім, дзе прарасейскія папы напалі на байца УСУ, збіраюцца людзі

16
Каля царквы ў Хмяльніцкім, дзе прарасейскія папы напалі на байца УСУ, збіраюцца людзі

Яны патрабуюць ад папоў тлумачэнняў.

Пасля нападу святароў УПЦ МП на вайскоўца, які прыйшоў у царкву, каля Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў Хмяльніцкім пачалі збірацца людзі. Яны жадаюць пачуць ад манахаў тлумачэнне сваіх дзеянняў.

Пра гэта паведамляе «Суспільне Хмельницкий» у Telegram.

«Каля хмяльніцкага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора сабралася блізу 50 чалавек. Яны кажуць, што жадаюць пачуць тлумачэнне, чаму збілі вайскоўца. З імі гутарыць святар бажніцы Аляксандр Рыбчынскі», - гаворыцца ў паведамленні.

Са слоў дэпутата Хмяльніцкай абласной рады Віктара Бурлыка, на відэа вайсковец Артур Ананьеў, які з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ахвотнікам пайшоў на фронт у складзе 19-га стралковага батальёна. Ён атрымаў кантузію і чэрапна-мазгавую траўму.

На кадрах відаць, што святары пачалі гвалтоўна выводзіць вайскоўца з памяшкання царквы.

Як дадаў дэпутат Бурлык, на месца канфлікту прыехалі праваахоўнікі, якія затрымалі вайскоўца паводле артыкулу 173 Кодэкса Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях - дробнае хуліганства.

Прадстаўніца Управы патрульнай паліцыі Хмяльніцкай вобласці Вікторыя Цімашчук распавяла, што паводле факту збівання вайскоўца, зафіксаваным на відэа, следчыя распачалі крымінальную справу ў дачыненні да святара паводле ч.2 артыкула 296 Крымінальнага кодэкса Украіны - хуліганства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках