Дзясяткі ўзброеных экс-вязняў уцяклі з лагера ў Лісічанску
5- 26.05.2023, 21:46
- 13,986
Іх ужо шукаюць у РФ.
У акупаваным расейцамі Лісічанску Луганскай вобласці з лагера зладжвання атрада «Шторм Z» уцяклі 39 былых зэкаў.
Уцёкі адбыліся яшчэ 24 траўня. Падчас уцёкаў быў забіты нагляднік, вайсковец з так званага «міністэрства дзяржбяспекі “ЛНР”», піша «Уніян».
Адзначаецца, што зняволеныя, якія ўцяклі, узброеныя і хаваюцца на аўтамабілях. Дэзерціраў шукаюць ужо і ў РФ, сілавікі Растоўскай вобласці атрымалі на іх арыенціроўку.
Да гэтага расейскі праект Gulagu.net паведамляў пра магчымасць падобных надзвычайных здарэнняў, да арганізацыі якіх можа мець дачыненне Яўген Прыгожын і ягоныя найміты. Мэта – дыскрэдытацыя расейскага Мінабароны і далейшы падрыў рэпутацыі Шайгу, абвінавачванне ў няздольнасці кантраляваць «Праект К» і вызваленых для вайны зэкаў.