20 траўня 2026, Серада, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Неўзабаве нас будуць біць»: Гіркін «узрадаваў» расейцаў навінамі з фронту

12
«Неўзабаве нас будуць біць»: Гіркін «узрадаваў» расейцаў навінамі з фронту

Сварка паміж расейскімі вайскоўцамі і Z-прапагандыстамі ўбіраецца ў сілу.

Расейскія вайскоўцы і Z-прапагандысты працягваюць сварку паміж сабой на фоне няўдач акупантаў у Бахмуце і цяжкіх страт расейскага войска ва Украіне, піша dialog.ua. Былы палявы камандзір «ДНР» і экс-афіцэр расейскіх спецслужбаў Ігар Гіркін (Стралкоў) у сваім Telegram-канале пракаментаваў канфлікт паміж МА РФ і Прыгожыным, які напярэдадні выставіў расейскім уладам ультыматум.

Паводле ягоных слоў, пастанова Крамля пайсці на саступкі Прыгожыну сведчыць аб тым, што ніякіх памылак і высноў з хібаў расейскае войска так і не зрабіла. Пад кіраўніцтвам верхавода ПВК «Вагнер» расейскія вайскоўцы працягнуць «мясныя штурмы» з вялізнымі стратамі, прасоўваючыся з вялікай цяжкасцю на нязначныя дыстанцыі. Пры гэтым сітуацыю не палепшыць прызначэнне «наглядчыка» ад МА Суравікіна, пад кіраўніцтвам якога даўней расейскія вайскоўцы ўцяклі з Кіеўскай і Херсонскай абласцей.

Пры гэтым сітуацыя вакол захопу Бахмута не мае ніякага значэння, бо неўзабаве УСУ «пачнуць біць» расейскае войска. Раз акупанты не змаглі развязаць уласных задач узімку і ўвесну, цяпер ход у адказ за УСУ.

«Прыгожын - прызнаны майстар «мясных штурмаў», які здолеў прасунуцца коштам вялізных неапраўданых страт прыкладна на 15-20 кіламэтраў за паўгода. (...) Неўзабаве нас будуць біць. Раз пабіць ворага ў нас за зімова-вясновую кампанію "не выйшла ад слова зусім", - заявіў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках