28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка назвала прычыны храбусцення суставаў у любым узросце

1
Беларуская лекарка назвала прычыны храбусцення суставаў у любым узросце

Якімі суставамі храбусцець не варта?

Беларуская лекарка Ганна Ермаковіч патлумачыла, з якой прычыны ў чалавека любога ўзросту могуць храбусцець суставы.

Лекарка расказала, што ў поласці суставаў знаходзіцца спецыфічная змазка, так званая сінавіяльная вадкасць. У складзе гэта вадкасці ў раствораным выглядзе прысутнічаю газы – азот, кісларод і вуглякіслы газ. Актыўныя рухі спрыяюць таму, што злучэнні газаў назапашваюцца, ператвараючыся ў бурбалкі.

- Пры расцяжэнні сустаўнай сумкі гэтыя бурбалкі газаў выдаюць свайго роду хруст, за кошт гэтага і храбусцяць суставы, – растлумачыла спецыяліст.

Але яшчэ храбусценне суставаў выклікаюць артрозы, дэгенератыўныя змены суставаў праз перанесеныя траўмы або аперацыі.

Ці можна храбусцець суставамі? Лекарка кажа, што агулам гэта бяспечна, бо не прыводзіць да захворванняў ці пашкоджанняў. Аднак ёсць суставы, забароненыя для такіх маніпуляцый.

- Напрыклад, нельга храбусцець суставамі ў вобласці шыі, бо там праходзіць артэрыя, што забяспечвае мозг. І ў некаторых выпадках гэта артэрыя можа пашкодзіцца, – заўважыла лекарка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках