23 траўня 2026, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкладчыка катэхізісу трэці раз запар выправілі на суткі

1
Выкладчыка катэхізісу трэці раз запар выправілі на суткі
УЛАДЗІСЛАЎ БЕЛАДЗЕД

Cуддзя Карсюк адправіў яго на 15 сутак.

Каталіцкі вернік і выкладчык катэхізісу Уладзіслаў Беладзед ужо месяц на Акрэсціна.

Сёння адбыўся чарговы суд над ім – суддзя Карсюк вынес пастанову пра арышт на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пра гэта паведамляе «Хрысціянская візія».

Пасля 30 сутак, праведзеных на Акрэсціна, Уладзіслаў выглядае як чалавек, які зазнаў катаванні і бесчалавечнае абыходжанне, адзначае «Хрысціянская візія», але ён захоўвае маральную сілу.

Як стала вядома, першае спагнанне ў выглядзе арышту на яго было накладзенае за перасылку адной з пропаведзяў патрыярха Кірыла.

Упершыню Уладзіслаў быў затрыманы 31 траўня – яго выклікалі ў той дзень у ДАІ, дзе і адбылося затрыманне. Вернік пад ціскам быў вымушаны зняцца ў міліцэйскім відэа.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках