Лукашэнка надзяліў дзяржаву выключным правам на інкасацыю і перавозку грошай гатоўкай
9- 24.07.2023, 20:37
- 10,512
Рэалізацыя названага права будзе ўскладзеная на ААТ «Белінкасгруп».
Аляксандр Лукашэнка надзяліў дзяржаву выключным правам на інкасацыю. Адпаведны ўказ №225 узурпатар падпісаў у панядзелак 24 ліпеня, ім удасканальваецца інкасатарская дзейнасць, паінфармавалі ў прэс-службе дыктатара.
Паведамляецца, што ў адпаведнасці з дакументам інкасацыя грошай гатоўкай, перавозка гатовых грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцяў адносяцца да відаў дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. Удакладняецца, што рэалізацыя названага права будзе ўскладзеная на ААТ «Белінкасгруп».
У прэс-службе дадалі, што таксама ствараецца цэнтралізаваная лагістычная сістэма перавозкі каштоўнасцяў пры касава-інкасатарскіх паслугах. Акрамя таго, вызначаюцца паўнамоцтвы Нацыянальнага банка Беларусі ў вызначэнні як парадку арганізацыі, так і ажыццяўлення названага віду дзейнасці.