Жонцы Міколы Статкевіча вярнулі медыцынскую бандэроль з пазнакай «Адмова ад атрымання»
10- 24.07.2023, 21:28
- 12,854
Фотафакт.
Марыне Адамовіч, жонцы палітвязня Міколы Статкевіча, вярнулі адпраўленую ў калонію медыцынскую бандэроль з пазнакай «Адмова ад атрымання».
«Без словаў… Не забралі з пошты. Вярнулі…» – напісала Марына Адамовіч у Фэйсбуку.
Ад Міколы Статкевіча, асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму, няма ніякіх вестак ужо пяць месяцаў. У траўні сёлета стала вядома, што яго змясцілі ў адзіночную камеру на паўгода.
