21 траўня 2026, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ паглыбляюцца ў тыл расейцаў у раёне Новапакроўкі

5
УСУ паглыбляюцца ў тыл расейцаў у раёне Новапакроўкі

Захопленыя апорныя пункты УС РФ.

Падраздзяленні ўкраінскага войска прадаўжаюць прасоўванне на Запарожскім кірунку фронту, рухаючыся ўглыб расейскіх пазіцый у бок населенага пункта Новапакроўка.

Гэты населены пункт размешчаны за 10 км ад Рабоціна, што гаворыць пра пашырэнне плацдарма, які раней быў створаны на першым этапе контрнаступу УСУ.

Памер прасоўвання УСУ атрымалася геалакаваць, выкарыстаўшы новыя кадры ўкраінскіх вайскоўцаў. Ваенны эксперт Telegram-канала Kravchuk адзначае, што УСУ прасоўваюцца па трасе на поўдзень ад Новапакроўкі, вызваляючы апорныя пункты.

«На відэа бачна, як байцы УСУ прасоўваюцца і бяруць пад кантроль апорны пункт.

Што адбываецца далей – невядома, можна выказаць здагадку, што штурм расейскіх пазіцый прадоўжыўся», – піша ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках