30 траўня 2026, Субота, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр беларускі пісьменнік і драматург Георгій Марчук

Памёр беларускі пісьменнік і драматург Георгій Марчук
ГЕОРГІЙ МАРЧУК

Ягоныя казкі ўключаныя ў школьную праграму Македоніі.

Стала вядома, што 23 жніўня 2023 года памёр беларускі пісьменнік, драматург, сцэнарыст Георгій Марчук, піша газета «Звязда». Яму было 76 гадоў.

Будучы пісьменнік нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў горадзе Давыд-Гарадок у сям'і шаўца. Пасля школы Марчук працаваў у мясцовым клубе, а пасля – у Столінскім раённым клубе. Акрамя таго, ён быў кіраўніком драмгуртка. Адзначаецца, што Марчук завочна скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут паводле спецыяльнасці «Тэатразнаўства». З 1969 года ён працаваў асістэнтам рэжысёра на кінастудыі «Беларусьфільм», а з 1980 года Марчук стаў рэжысёрам «Беларусьфільма».

Марчук з'яўляецца аўтарам 8 раманаў («Крык на хутары», «Вочы i сон» ды іншых), 50 п'ес, а таксама кнігі казак для дзяцей. Ягоныя творы былі перакладзеныя на расейскую, літоўскую, ангельскую, украінскую, а таксама польскую, казахскую і македонскую мовы. Што тычыцца агульнага тыражу ягоных кніг, то ён складае паўмільёна экзэмпляраў. Акрамя таго, казкі пісьменніка былі ўключаныя ў школьную праграму Македоніі. Паведамляецца, што за мастацкі фільм «Кветкі правінцыі», які быў зняты паводле сцэнарыя Марчука, ён атрымаў званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Марчук з'яўляецца аўтарам сцэнарыя да некалькіх фільмаў – «Ліст Феліні», «Яблык Месяца». Таксама ён быў адным з суаўтараў сцэнара дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках