Расіянін спрабаваў падарваць будынак Міністэрства юстыцыі
- 30.05.2026, 22:15
- 1,210
Выбуховую прыладу ён вырабіў сам.
Суд у Маскве арыштаваў мужчыну па справе аб падрыхтоўцы да незаконнага вырабу выбуховай прылады для падрыву будынка Міністэрства юстыцыі Расіі. Пра гэта паведамляе ў Telegram-канале прэс-служба судоў агульнай юрысдыкцыі Масквы.
«Пастановай Басманнага раённага суда горада Масквы абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў дачыненні да Ларынa Віталя Уладзіміравіча тэрмінам да 29 ліпеня 2026 года», — гаворыцца ў публікацыі.