«ПСЖ» другі год запар выйграў Лігу чэмпіёнаў
3- 30.05.2026, 22:08
- 1,318
Парыжцы па пенальці абыгралі лонданскі «Арсенал».
Французскі «ПСЖ» перамог англійскі «Арсенал» і выйграў Лігу чэмпіёнаў сезону 2025/26.
Сустрэча адбылася на стадыёне «Ферэнц Пушкаш» у Будапешце. Асноўны час матчу завершыўся з лікам 1:1. Лік у матчы адкрыў гульец «Арсенала» Кай Хаверц на 6-й хвіліне гульні. «ПСЖ» зраўняў на 65-й хвіліне, калі Усман Дэмбеле рэалізаваў пенальці. У дадатковы час каманды галоў не забілі. У серыі пасляматчавых пенальці дакладнейшымі аказаліся футбалісты парыжскага клуба — 4:3.
«ПСЖ» у мінулым сезоне заваяў трафей Лігі чэмпіёнаў, абгуляўшы ў фінале міланскі «Інтэр» з лікам 5:0. У бягучым сезоне ў паўфінальных сустрэчах «ПСЖ» аказаўся мацнейшы за мюнхенскую «Баварыю», а «Арсенал» перайграў мадрыдскі «Атлетыка».