Былы трэнер «Рэала» можа ўзначаліць «Барселону»
1- 18.01.2024, 21:01
- 3,152
Нядаўна Жазэ Маўрынью быў звольнены з пасады галоўнага трэнера італьянскай «Ромы».
Нядаўна партугальскі спецыяліст Жазэ Маўрынью быў звольнены з пасады галоўнага трэнера італьянскай «Ромы» пасля таго, як рымляне апусціліся на дзявятае месца ў Серыі А.
Паводле звестак Caughtoffside, 60-гадовы настаўнік доўга без працы не прабудзе, паколькі агент Маўрынью Жоржэ Мендэш актыўна рэкамендуе свайго кліента кіраўніцтву «Барселоны» замест Хаві, якім каталонцы незадаволеныя праз апошнія дрэнныя вынікі. У Ла Лізе «Барселона» сягоння займае чацвёртае месца.
У той самы час выданне El Nacional паведамляе, што, верагодна, кіраваць камандай будзе нехта з экс-футбалістаў блаўгранас, а цяпер трэнераў – Цьяга Мота ці Рафа Маркес.
Акрамя таго, у «Барселоне» да гэтага часу не забыліся канфлікт экс-трэнера «Рэала» Жазэ Маўрынью з Ціта Вілану. Рэч у тым, што пасля пераможнага гола Ліянэля Мэсі ў матчы за Суперкубак Гішпаніі ў жніўні 2011 года, паміж гульцамі і трэнерамі «Барселоны» і «Рэала» ўзнікла сварка. Падчас штурханіны Маўрынью тыцнуў у вока Вілану, які тады працаваў памагатым галоўнага трэнера каталонцаў Хасэпа Гвардыёлы.
Нагадаем, што Жазэ Маўрынью з 2010 да 2013 года быў трэнерам «Рэала», з якім тады перамог залатыя ўзнагароды Ла Лігі ў сезоне 2011/12, перамог Кубак і Суперкубак Гішпаніі.
Дадамо, што Маўрынью ўзначаліў «Рому» ў траўні 2021 года. За гэты час Асаблівы перамог разам з рымлянамі Лігу канферэнцый-2022 і вывеў каманду ў фінал Лігі Еўропы-2023, дзе ў серыі пенальці саступіў «Севілье».