Баец УСУ 46 дзён правёў у аблозе пад Кляшчэеўкай
11- 28.01.2024, 21:08
- 23,928
Баец не толькі выжыў, але і сам ліквідаваў нямала акупантаў.
Вайсковец 22-й брыгады Уладзімір Гудзім з пазыўным Ціхан 46 дзён прабыў у аблозе расейцаў пад Кляшчэеўкай Данецкай вобласці. Баец не толькі выжыў, але і сам ліквідаваў нямала акупантаў, паведамляе ТСН.
Паводле інфармацыі СМІ, Ціхан адзіны выжыў з 10 байцоў, якія знаходзіліся на пазіцыі. У аблозе ворага ён знаходзіўся 46 дзён. У першыя два тыдні ён трымаў пазіцыю і адбіваў атакі расейцаў. Затым атрымаў рану правай рукі і самастойна ампутаваў сабе палец.
Пасля таго як забраў рацыю ў забітага акупанта, надумаў самастойна выбірацца з аблогі. Так ён ведаў - расейцы спрабуюць захапіць тэрыторыю навокал. Нашы - яе адбіваюць. І гэтае супрацьстаянне працягвалася пакуль ён быў у аблозе - амаль два месяцы. У гэты час родныя ўжо атрымалі афіцыйны ліст ад камандавання аб знікненні Уладзіміра. Але працягвалі верыць, што ён жывы. Знайшлі Ціхана ўкраінскія байцы.
Цяпер у Уладзіміра ампутаваная ступня левай нагі, няма ўказальнага пальца на правай руцэ. За гэтыя амаль 2 пякельных месяцы страціў два дзясяткі кілаграм і дагэтуль знясілены. Яго чакае доўгая рэабілітацыя. Цяпер Ціхан шмат есць салодкага і смажанага і чакае чарговага прыезду родных. Абяцае - ён абавязкова адновіцца, бо не можа падвесці маму, якая, нягледзячы ні на што, верыла ў свайго сына.