Politico: Украіна заўтра можа атрымаць ад ЗША новыя рэактыўныя набоі GLSDB
17- 30.01.2024, 21:49
- 11,076
Пентагон паспяхова апрабаваў новую высокадакладную бомбу вялікай далёкасці.
Украіна можа атрымаць ад Злучаных Штатаў Амерыкі высокадакладныя рэактыўныя набоі (бомбы) малога дыяметра наземнага базавання GLSDB вытворчасці кампаніі Boeing, анансаваныя для Сіл абароны яшчэ летась.
Пра гэта паведамляе Politico.
Адзначаецца, што такое ўзбраенне нават не існуе ў інвентары амерыканскага войска.
Як распавялі журналістам афіцыйны прадстаўнік ЗША і іншыя асобы, знаёмыя з перамовамі, Пентагон паспяхова апрабаваў новую высокадакладную бомбу вялікай далёкасці для Украіны, якая, як чакаецца, «прыбудзе на поле бою ўжо ў сераду».
Украіна павінна атрымаць першую партыю такіх набояў, адаптаваных для нанясення ўдараў на далёкасць амаль 160 км.