Афіцэр СЗВ расказаў, чаго баіцца Пуцін
4- 7.01.2024, 21:28
- 16,682
Сваім былым ахоўнікам ён давярае значна больш, чым Шайгу або Герасімаву.
Уладзімір Пуцін баіцца магчымых путчаў, таму працуе над узмацненнем баяздольнасці "Расгвардыі".
«Пасля прыгожынскага путчу Пуцін пачаў надаваць вялікае значэнне «Расгвардыі» і ўзмацняць Золатава. Гэта значыць, прынялі спецыяльны закон, на падставе якога «Расгвардыя» можа мець цяжкае ўзбраенне, у тым ліку танкі, гаўбіцы», — расказаў у эфіры 24 Канала былы супрацоўнік КДБ і Службы замежнай выведкі >Сяргей Жырноў.
Пры гэтым ён зазначыў, што Пуцін давярае тым, хто яго ахоўваў, сярод іх — Золатаў.
«Усім сваім былым ахоўнікам ён давярае значна больш, чым Шайгу, чым Герасімаву, чым Бортнікаву і Патрушаву. Пасля прыгожынскага бунту яны зразумелі, што напраўду ніякія тэрытарыяльныя сілы, ні МУС, ні ФСБ не змаглі абараніць. Бо ніхто не выйшаў абараняць Пуціна», — падсумаваў экс-супрацоўнік КДБ.