СМІ: Расейскія МіГі здзейснілі загадкавы манеўр у Беларусі
8- 13.10.2024, 21:12
- 21,504
Носьбіты «Кінжалаў» узляцелі з аэрадрома «Мачулішчы» і нечакана павярнулі.
Расейскія самалёты МіГ-31К ВКС РФ, як мяркуецца, пакінулі Беларусь яшчэ 10 кастрычніка. Пасля ўзлёту з аэрадрома "Мачулішчы" гэтыя знішчальнікі, якія з'яўляюцца носьбітамі "Кінжалаў", спачатку ўзялі курс на поўдзень, праляцелі міма беларускіх Баранавічаў і затым павярнулі на ўсход, гэта значыць у бок РФ.
Пра гэта паведамляе "Обозреватель" са спасылкай на праект "Беларускі Гаюн". На гэты момант верагодней за ўсё тое, што названыя знішчальнікі пасля ўзлёту пакінулі тэрыторыю Беларусі і вярнуліся ў Расею.