Мянчанка знайшла незвычайныя сляды на дачным надзеле: Яблыкі без мякаці і загадкавыя норы
6- 15.10.2024, 20:02
- 15,076
Відэа.
Мянчанка збірала яблыкі на лецішчы і заўважыла дзіўную рэч: нехта выгрыз некаторыя плады, пакінуўшы толькі лупіну. Відэа яна падзялілася ў TikTok, паведамляе «Люстэрка».
«Збіраю яблыкі з дрэва і з зямлі. Глядзіце, як цікава: ляжыць яблык, а пад ім нечая норка. Паглядзіце, як акуратна выгрызлі яблычак. Мышка, напэўна, нейкая», – расказала аўтарка відэа.
Тым часам у каментарах разгарэлася спрэчка наконт таго, ці мышка гэта зрабіла:
«Гэта не мышкі, восы могуць так выгрызаць і ў зямлі гнёзды таксама могуць рабіць».
«Глядзела нядаўна, што менавіта так прагрызаюць шэршні».
«КратЫшка гэта, а не мышка».
Аўтарка запярэчыла, што шэршні звычайна проста на дрэве выгрызаюць плады, а ў кратоў іншыя норы. Яна ўпэўненая, што гэта зрабілі мышы.
Іншых цікавіла, што гэта за гатунак яблыкаў, бо яны больш падобныя да наліву:
«Гэтыя яблыкі самыя смачныя, якія я каштавала, гатунак не ведаю, кусаеш, і выбух мозгу».
«Калі ляжыць доўга, то можа быць “спартан”, яго так з відэа не ўгадаеш».
«Падобныя да “беркутоўкі”».
«Уільямс».
Аўтарка роліка прызналася, што гатунак не ведае, бо, калі набыла лецішча, гэтыя яблыні там ужо былі.
«Суседка кажа “цыганка”, але ўнутры ён белы, а “цыганка” – чырвоны», – дадала яна.