16 студзеня 2025, Чацвер, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўстанцы могуць заблакаваць расейскую базу ў Тартусе

Паўстанцы могуць заблакаваць расейскую базу ў Тартусе
Фота: REUTERS/Mahmoud Hasano

Страта Хамы выкліча шок у Дамаску.

Страта Хамы, якая заставалася пад кантролем рэжыму Башара Асада цягам усёй грамадзянскай вайны, якая пачалася ў 2011 годзе, выкліча шок у Дамаску, піша The Guardian.

Хама мае ключавое значэнне для абароны Дамаска, дзе размешчаная рэзідэнцыя сірыйскага дыктатара. Узяцце Хамы адкрывае дарогу на Хомс - галоўны цэнтральны горад, у якім перакрыжоўваюцца дарогі, што злучаюць самыя густанаселеныя рэгіёны Сірыі. Паміж Хамай і Хомсам усяго менш за 40 км па трасе М5 і пара невялікіх мястэчкаў - Эр-Растан і Таль-Біса.

На захад ад Хамы размяшчаецца партовы горад Тартус, дзе знаходзіцца адзіная марская база расейскага флоту ў Міжземным моры. У выпадку ўзяцця Хомса расейская база ў Тартусе акажацца адрэзанай ад цэнтральнага рэгіёну Сірыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках