Сірыйскія паўстанцы падышлі ўсутыч да базы флоту РФ і расейскай авіябазы ў Тартусе
- 8.12.2024, 21:12
- 25,922
Расейцы паляць дакументы і знішчаюць бранятэхніку.
Сілы сірыйскай апазіцыі ўвайшлі ў партовы горад Тартус і падышлі ўсутыч да авіябазы паветрана-касмічных сіл РФ. Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал «Важные истории» ў нядзелю, 8 снежня.
Адзначаецца, што паўстанцы знаходзяцца каля порта ВМФ РФ ля ўзбярэжных раёнаў Сірыі.
Сірыйскі журналіст Рамі Джарах апублікаваў відэа з паўстанцамі. Ён адзначыў, што апазіцыйныя сілы знаходзяцца ў будынку губернатарства правінцыі Тартус.
BREAKING:
— Rami Jarrah (@RamiJarrah) December 8, 2024
Syrian opposition forces have entered the port city of Tartous, and are now at the Tartous Governorate Building:
"these institutions are ours, public workers will remain in their positions, we call on everyone to show restraint and not loot anything. The weapons will… pic.twitter.com/3MDgpxPJWu
Таксама расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС піша, што сірыйскія паўстанцы ўзялі пад свой кантроль горад Джэбла, які знаходзіцца паблізу расейскай авіябазы Хмеймім.
Як паведамляюць “Важные истории”, спасылаючыся на паведамленні прапагандысцкіх блогераў, з авіябазы Хмеймім рыхтуюцца выводзіць авіяцыю і асабовы склад.
Акрамя гэтага, “Важные истории”пішуць, што, са звестак блогера, блізкага да ПВК “Вагнер”, расейскія войскі атрымалі загад знішчаць бранятэхніку і дакументацыю, каб яна не патрапіла да сірыйскіх паўстанцаў.
Іншыя прапагандысцкія Telegram-каналы сцвярджаюць, што сама меней тры групы расейскіх вайскоўцаў засталіся на апорных пунктах у тыле сірыйскай апазіцыі ў аддаленых ад баз узброеных сіл РФ правінцыях.