12 снежня 2024, Чацвер, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «пляжнікі» засталіся без медалёў чэмпіянату свету ў футболе

7
Беларускія «пляжнікі» засталіся без медалёў чэмпіянату свету ў футболе

Саступілі бронзу іранцам.

Каманда ў пляжным футболе правяла матч за 3-е месца супраць каманды Ірана. Беларусы апынуліся за рысай прызёраў чэмпіянату свету ў Дубаі, саступіўшы з лікам 1:6, піша «Зеркало».

Іранцы былі добра знаёмым супраціўнікамі для беларусаў. Так, каманды сустракаліся ў Менску ў фінале другіх Гульняў краін СНД у 2023 годзе. Гаспадары тады перамаглі - 5:4.

Паўфіналы на чэмпіянаце свету склаліся падобным чынам і для іранцаў, і для беларусаў. Першыя перамаглі ў бразільцаў 2:0, але ў выніку саступілі - 2:3. Каманда Нікаласа Альварада была наперадзе ў матчы з італьянцамі (2:0, 3:2), аднак саступіла ў серыі пенальці.

Перад двубоем за бронзу іранцы адпачывалі прыкладна на дзве гадзіны больш, што, магчыма, паўплывала на свежасць. Азіяцкая каманда вызначылася першай, а менш, чым праз дзве хвіліны, забіла яшчэ. Поспех прынеслі два бісіклеты (удары праз сябе ў падзенні).

У пачатку другога перыяду іранцы двойчы засмуцілі супраціўніка на працягу 22 секунд. Беларусы не знайшлі ў сабе сіл пераламаць ход матча. Нават найлепшы бамбардзір чэмпіянату Ігар Брыштэль застаўся без гала. Больш за тое, падапечныя Альварада прапусцілі пасля штрафнога — 0:5.

У трэцім перыядзе каманды абмяняліся забітымі мячамі - 1:6.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках