27 лiпеня 2024, Субота, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэраг краінаў NATO плануе скіраваць сваіх салдатаў ва Украіну

23
Шэраг краінаў NATO плануе скіраваць сваіх салдатаў ва Украіну

Пра гэта заявіў прэм'ер Славакіі Фіца.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца паводле вынікаў сустрэчы з кааліцыяй перад самітам еўрапейскіх лідараў у Парыжы ў падтрымцы Украіны заявіў, што некаторыя краіны Паўночнаатлантычнага альянсу і Еўрапейскага Звязу абмяркоўваюць магчымасць уводу сваіх войскаў на тэрыторыю Украіны пасля заключэння двухбаковых пагадненняў. Пра гэта паведамляе Pravda.

Паводле ягоных словаў, Славакія не пойдзе на такі крок, але будзе паважаць пастановы краінаў NATO, якія пагодзяцца ўвесці войскі ва Украіну.

Фіца адзначыў, што асобныя краіны-чальцы NATO дапускаюць магчымасць прысутнасці войскаў Альянсу на тэрыторыі пасля заключэння двухбаковага пагаднення паміж імі і Украінай. Якую менавіта задачу яны будуць выконваць ва Украіне, незразумела, бо матэрыял засакрэчаны, зазначыў славацкі прэм'ер.

Славацкі прэм'ер падкрэсліў, што ягоная дзяржава не будзе прапаноўваць Украіне ваенную дапамогу, паколькі «канфлікт не мае ваеннага развязання».

Ён адзначыў, што Браціслава засяродзіцца на цывільнай і несмяротнай дапамозе, а таксама прадоўжыць дапамагаць Украіне ў размінаванні. Славакія не будзе пасылаць Украіне зброю ці боепрыпасы.

Чыноўнік раскрытыкаваў краіны Еўропы і NATO за тое, што ў тэзісах да сустрэчы ў Парыжы не згадваецца слова «мір», але гаворка ідзе пра вайну.

Паводле ягоных словаў, магчымае разгортванне войскаў поўнасцю знаходзіцца ў кампетэнцыі Нацыянальнай рады Славакіі, якая павінна зацвердзіць такую пастанову на рэкамендацыю ўраду.

«Мы гэта цалкам кантралюем. Мы бачым вялізныя рызыкі бяспекі ў двухбаковых пагадненнях паміж краінамі-чальцамі ЕЗ і Украінай», – сказаў прэм'ер.

«Для мяне сённяшняя сустрэча з'яўляецца пацвярджэннем таго, што стратэгія Захаду цалкам пацярпела паразу, калі гаворка ідзе пра Украіну», – дадаў Фіца.

Прэм'ер Славакіі таксама паведаміў, што ў Парыжы будзе абмяркоўвацца новая якасць, новы аб'ём падтрымкі Украіны ў найбліжэйшы перыяд. Тэзісы сустрэчы, паводле ягоных словаў, указваюць, што «справы ва Украіне ідуць далёка не так, як чакалася».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках