У Турцыі краму з эратычнай бялізнай адкрылі з малітвай
- 24.10.2026, 1:59
Мэру давялося тлумачыцца.
У турэцкім горадзе Аладжа ў правінцыі Чорум краму ніжняй бялізны RED İç Giyim адкрылі з малітвай і з удзелам мясцовых чыноўнікаў. Пасля цырымоніі мэр Шэрыф Арслан перарэзаў стужку. Кадры выклікалі спрэчкі ў сацсетках, а кіраўнік горада публічна адказаў на крытыку, паведамляе Odatv.
Паводле Çorum Haber, крама прадае ніжнюю бялізну, у тым ліку эратычныя камплекты. На адкрыццё прыйшлі намеснік мэра, кіраўнікі мясцовых аддзяленняў Партыі справядлівасці і развіцця і Партыі нацыяналістычнага руху, прадстаўнікі прадпрымальніцкіх арганізацый і Чырвонага Паўмесяца.
Перад тым як перарэзаць стужку, удзельнікі прачыталі малітву. Відэазапіс цырымоніі разышоўся па сацсетках і трапіў у турэцкія СМІ.
Арслан у размове з Odatv патлумачыў, што імкнецца наведваць адкрыцці прадпрыемстваў, на якія яго запрашаюць. Паводле яго слоў, у ўдзеле ў гэтай цырымоніі не было нічога заганнага.
«Хіба не ўсе носяць такую бялізну? Прадпрымальнікі запрасілі — мы і прыйшлі», — заявіў мэр. Ён таксама распавёў, што малітву чытаў імам на пенсіі, і дадаў: «Ходжа крыху перастараўся».
Адкрыццё раскрытыкавала газета Yeni Akit. Як і Odatv, выданне абурылася малітвай ля крамы і ўдзелам прадстаўнікоў улады.