Палітолаг: Пуцінскія памагатыя, як і ўся верхавіна, страцілі звыклы для сябе камфорт
1- 3.03.2024, 20:47
- 15,260
Супраць гаспадара Крамля рыхтуюць змову?
Палітолаг і сацыёлаг з Нямеччыны, расейскі апазіцыянер Ігар Эйдман расказаў 24 Каналу, што расейскія генералы баяцца Пуціна. Але не выключаецца, што за ягонай спінай ужо рыхтуецца пераварот.
Якая роля ў Герасімава і Шайгу
Паводле словаў Ігара Эйдмана, Шайгу і Герасімаў да вайны жылі даволі нядрэнна, а цяпер яна для іх з'яўляецца стрэсам. Маўляў, пуцінскія памагатыя, як і ўся верхавіна, страцілі звыклы для сябе камфорт.
«Думаю, Шайгу і Герасімаў былі ў дзікім стрэсе, калі пасыпаўся іх бліцкрыг ў наступе ў пачатку вайны, калі Прыгожын апускаў іх у г*ўно. Цяпер Пуцін патрабуе наступаць, пытаецца “чаму не захапілі той ці іншы горад”. Гэта з аднаго боку», – сказаў ён.
З іншага – Шайгу і Герасімаў усё яшчэ баяцца Пуціна. Таму сядзяць ціха. Але гэта не значыць, што яны за спінай дыктатара не генеруюць сцэнары вяртання ў свой даваенны камфорт.
Зрэшты, тут праблема ў тым, што змоўнікі павінны давяраць адзін аднаму. У Крамлі ўсё заўсёды было ўладкавана інакш.
«Верхавіна была ўладкаваная так, што ніхто нікому не давярае. Таму змовы не рэалізоўваліся праз недавер унутры. Паглядзім, магчыма ў нейкі момант яны зразумеюць, што слухацца Пуціна больш небяспечна і змогуць пераступіць праз свой страх», – выказаў меркаванне палітолаг.